adress г.Минск, 220004, пр. Победителей, 11

Министерство культуры Республики Беларусь

ХХIII Национальный фестиваль белорусской песни и поэзии «МАЛАДЗЕЧНА – 2024» (День второй)

17.06.2024

Фестиваль Национальной песни и поэзии – это пространство, где встречаются прошлое и настоящее, традиции и новации, история и современность.

Министр культуры ознакомился с выставочными павильонами ремесленников и мастеров народного творчества.






Видео: https://t.me/minkultrb/38039.

Прыйшоў да завяршэння XXIII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі 

Як адзначыў Міністр культуры гэта "цудоўнае свята мастацтва і вялікага творчага сяброўства.
На розных пляцоўках фестывалю адбылося звыш шасцідзесяці мерапрыемстваў: творчыя сустрэчы з артыстамі і паэтамі, тэатральныя і музычныя імпрэзы, выставы і майстар-класы....."

Мiнiстр культуры выказаў цёплыя віншаванні – лаўрэатам Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Пажадаў поспехаў i шырокага прызнання на прафесійным шляху.

"Сёлетні фестываль у поўнай меры раскрыў унікальныя асаблівасці нашай нацыянальнай культуры
і самабытнасці, дасягненні ў прафесійным мастацтве, аматарскай творчасці".

Творцы, паэты і пісьменнікі, якія прадэманстравалі сваё майстэрства, усе, хто прыняў у фестывалі самы актыўны ўдзел, падарылі жыхарам і гасцям горада Маладзечна яркія ўражанні і святочны настрой!

Цікавасць і любоў гасцей фестывалю да мастацтва і іх актыўны ўдзел зрабілі два святочныя дні па-сапраўднаму жывымі і паспяховымі.
Вы - сэрца і душа нашага фестывалю (видео: https://t.me/minkultrb/38041

Выступленне маладых таленавітых артыстаў Беларусі і Расіі натхняе і радуе сэрцы ўсіх гледачоў! Ганарымся тым, што маем магчымасць атрымліваць асалоду ад выдатнага дуэта і высокага узроўня майстэрства!!) (видео: ХХIII Национальный  фестиваль белорусской песни и поэзии «МАЛАДЗЕЧНА – 2024» (День второй)).



Фестываль у горадзе Маладзечна - гэта не проста культурнае мерапрыемства.

Гэта сімвал нашага беларускага адзінства, нашага агульнага кахання да мастацтва і культуры (видео: https://t.me/minkultrb/38046).

Урачыстае завяршэнне фестывалю! https://t.me/minkultrb/38052

Да новых сустрэч у наступным годзе, Маладзечна!

arrow
arrow