Нацыянальны мастацкі музей Беларусі сумесна з Дзяржаўным Рускім музеем адкрыў выставу «Расія-Беларусь. Скрыжаванне лёсаў»
З вітальным словам да ўдзельнікаў цырымоніі звярнуўся Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі.
У аснову канцэпцыі выставачнага праекта пакладзеная ідэя гістарычнай культурнай супольнасці дзвюх сучасных суверэнных дзяржаў, Расіі і Беларусі, унікальнасці і адзінства, аўтэнтычнасці і ўзаемаўплываў у прасторы культуры. Выставачны праект уключае каля 300 твораў жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з багатых збораў двух вядучых мастацкіх музеяў Расіі і Беларусі.
Выстава будзе працаваць да 31 сакавіка 2025 года.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)