Некралог. Салаўёў Аляксандр Аляксандравіч
Беларуская культурная супольнасць смуткуе... 23 мая 2021 года сышоў з жыцця заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, уладальнік ордэна Францыска Скарыны Аляксандр Аляксандравіч Салаўёў. Зусім крыху заставалася яму да 95-годдзя.
Творчасць Аляксандра Салаўёва стала неад’емнай часткай культуры Віцебска і ўсёй Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя. Ен быў прызнаным патрыярхам беларускага авангарду. Праца ў майстэрні мастака не спынялася да апошніх дзён жыцця.
Сцэнаграфіі Аляксандра Салаўёва на сцэне Коласаўскага тэатра былі ўласцівыя абагульненне, сімвалічнасць, пластычнасць кампазіцыі і каларыту, багацце выразных сродкаў. Алесксандр Салаўёў – мастак-філосаф. Яго тэатральныя працы дазвалялі глыбей раскрыць фабулу пастаноўкі, характар герояў. Яны прымушалі гледача думаць, вастрэй і ярчэй успрымаць спектакль.
Многія мастацкія работы Аляксандра Салаўёва захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея, Дзяржаўнага музея тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва.
Развітанне з заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Аляксандравічам Салаўёвым адбудзецца 25 мая 2021 г.
у 11 гадзін на сцэне дзяржаўнай ўстановы «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа». Светлая памяць пра выдатнага мастака, чалавека велізарнай душы назаўжды застанецца ў памяці родных, блізкіх, сяброў, калег і шматлікіх гледачоў.
Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім нябожчыка.
Міністр культуры А.Маркевіч, У.Пенін, П.Падгурскі, Г.Отчык, М.Баразна, А.Старых, М.Краснабаеў, грамадскасць.