adress г.Минск, 220004, пр. Победителей, 11

Министерство культуры Республики Беларусь

Паведамленне для прэсы. Aб сітуацыі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы

21.08.2020


У сувязі са з’явіўшыміся ў сеці Інтэрнет публікацыямі вакол сітуацыі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы Міністэрства культуры лічыць неабходным агучыць афіцыйную пазіцыю па гэтым пытанні.

18 жніўня 2020 г. адбылася сустрэча Міністра культуры Бондара Ю.П. з калектывам тэатра. У ходзе сустрэчы Ю.П.Бондар даў аргументаваныя тлумачэнні наконт звальнення былога генеральнага дырэктара тэатра Латушкі П.П., якое было праведзена ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам I кантрактам кіраўніка дзяржаўнай установы культуры.

Пры гэтым было асабліва падкрэслена, што выказванні і ўчынкі П.П.Латушкі з’яўляюцца ягонай асабістай пазіцыяй, якая не можа ўплываць на дзейнасць тэатра. Тэатр прызначаны выключна для заняткаў мастацтвам і не павінен ператварацца ў палітычны клуб.

Групе супрацоўнікаў, якія выказалі намер звольніцца ў знак “салідарнасці” з былым кіраўнком, было прапанавана падумаць над сваім рашэннем, каб не зламаць свой творчы і чалавечы лёс. На сённяшні дзень заяў аб звальненні на імя выконваючага абавязкі генеральнага дырэктара тэатра Грамады В.І. не паступала і рашэнняў аб звальненні супрацоўнікаў тэатра не прымалася.

У мэтах недапушчэння дэстабілізацыі дзейнасці тэатра і забеспячэння яго падрыхтоўкі да новага сезона ў тэатры з 19 жніўня 2020 г. праводзіцца шэраг санітарна-эпідэмчных і іншых мерапрыемстваў. Дата пачатку новага тэатральнага сезона будзе вызначана пасля іх завяршэння.

Інфармацыя аб “сілавым захопе” будынка тэатра не адпавядае рэчаіснасці. Ахову будынка і прапускны рэжым забяспечваюць супрацоўнікі Дэпартамента аховы МУС ў адпаведнасці з дагаворам, заключаным з тэатрам.

 

arrow
arrow