adress г.Минск, 220004, пр. Победителей, 11

Министерство культуры Республики Беларусь

Прэм’ерныя паказы спектакля ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі

11.10.2022

13, 18 кастрычніка і 1 лістапада ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі пройдуць прэм’ерныя паказы спектакля “Тэсты для дарослых”.

Новая пастаноўка Святланы Навуменка паводле п’есы добра вядомага ва ўсім свеце харвацкага драматурга Міра Гаўрана “Не да смеху” прапануе іранічную і адкрытую размову на класічную тэму – як захаваць каханне і павагу ў сям’і.

Падчас спектакля вы станеце саўдзельнікамі працэсу першаснай тэрапіі, пройдзеце папулярныя псіхалагічныя тэсты і адчуеце сябе часткай гэтай парадаксальнай гісторыі.

Калі вы гатовыя да нечаканых псіхалагічных адкрыццяў і да размовы з гумарам на сур’ёзную тэму адносін, прыходзьце і праходзьце “Тэсты для дарослых” у РТБД!

arrow
arrow