У Маладзечна прайшоў Рэспубліканскi моладзевы фестываль творчых iдэй i рашэнняў для маладых спецыялiстаў у сферы культуры
35 маладых спецыялiстаў сферы культуры з розных рэгіёнаў нашай Беларусi на два днi прыехалi ў Маладзечна.
Паўдзельнiчаць ў мерапрыемствах ХХІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2022», павучыцца на семiнарах i сустрэцца з Мiнiстрам культуры Анатолiем Маркевiчам, намеснікам старшынi Мiнскага аблвыканкама Iванам Маркевiчам, старшынёй Маладзечанскага райвыканкама Юрыем Горлавым.
Нефармальна, з душой, творча - гэтая сустрэча, сапраўды, запомнiцца на ўсё жыццё. Моладзь расказвала пра сябе, каманды абласцей паэтычным словам i музыкай распавядалi пра адметнаcцi i асаблівасцi абласцей, адкуль яны прыехалi.
Да таго ж маладым людзям прапанавалася падумаць i расказаць, што яны зрабiлi б для сферы, калi б сталi Мiнiстрам культуры. Гучалi розныя прапановы - ад стварэння савета маладых спецыялiстаў сферы культуры да мер па падтрымцы маладых кампазітараў. Усе прапановы будуць разгледжаны.
Сустрэча з Мiнiстрам культуры Анатолiем Маркевiчам, намеснікам старшынi Мiнскага аблвыканкама Iванам Маркевiчам, старшынёй Маладзечанскага райвыканкама Юрыем Горлавым адбылася ў межах Рэспубліканскага моладзевага фестывалю творчых iдэй i рашэнняў для маладых спецыялiстаў у сферы культуры, што праходзіў упершыню.
У моладзевым фестывалi ўзялi ўдзел настаўнікi i канцэртмайстары дзiцячых школ мастацтваў, выкладчыкi сярэднiх спецыяльных устаноў адукацыi, супрацоўнікi цэнтраў культуры, музеяў i бiблiятэк.
Фота Аляксея Плотка, "Маладзечанская газета"