adress г.Минск, 220004, пр. Победителей, 11

Министерство культуры Республики Беларусь

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Другой Трыенале маладых мастакоў

18.11.2022

З віншаваннямі да пераможцаў звярнуўся Першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерый Іванавіч Грамада. Ён падзякаваў арганізатарам выставы і адзначыў, што Трыенале не адбылася б без таленавітых работ саміх удзельнікаў. Валерый Іванавіч пажадаў далейшага росквіту мерапрыемству.
 
Пераможцамі Другой Трыенале маладых мастакоў у 2022 годзе сталі:
 
У намінацыі «Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва»:
ЯНКОВА Лізавета, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў.
 
У намінацыі «Скульптура»:
ГРАКОВІЧ Данііл, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў.
 
У намінацыі «Жывапіс»:
ТРУС Марына, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў.
 
У намінацыі «Навацыя»:
КОРЗУН-ФОМЧАНКА Паліна, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў.

У намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва»:
ПЕЗІКАВА Вікторыя, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. П.М. Машэрава.

У намінацыі «Графіка»:
ШУРМЯЛЕЎ Фёдар, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў.

У спецыяльнай намінацыі «Мастацкая дынастыя»:
ОТЧЫК Апанас, гімназія-коледж мастацтваў імя В. А. Ахрэмчыка.

У намінацыі «Глядацкая сімпатыя»:
ШЧЭРБІЧ Марта, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў.

У намінацыі «За ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва»:
ВЫСОЦКАЯ Хрысціна, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў.

Віншуем пераможцаў і жадаем ім творчых поспехаў!






arrow
arrow