adress г.Минск, 220004, пр. Победителей, 11

Министерство культуры Республики Беларусь

Урачыстая цырымонія закрыцця ІІІ Рэспубліканскага тэатральнага фестывалю «Перамога»

30.05.2025

29 мая ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця ІІІ Рэспубліканскага тэатральнага фестывалю «Перамога». Пераможцаў фествалю ўзнагародзіў Міністр культуры, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі.

Пераможцамі ІІІ Рэспубліканскага тэатральнага фестывалю «Перамога» сталі

У конкурснай праграме «Спектакль театра драмы»:

«Лепшая мужчынская роля» Дзяніс ФЕШЧАНКА за ролю Гіршы ў спектаклі «Сем трафеяў радавога Шапкіна» Дзяржаўнай установы «Мінскі абласны драматычны тэатр»;

«Лепшая жаночая роля» - Вераніка БУСЛАЕВА за ролю Стэфы ў спектаклі «Хатыня» Дзяржаўнай установы «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі»;

«Лепшая сцэнаграфія» - Аляксандр КАМЯНЕЦ за стварэнне сцэнаграфіі ў спектаклі «А зоры тут ціхія» Дзяржаўнай установы «Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы»;

«Лепшая рэжыссура» - Народны артыст Беларусі Аляксандр ЯФРЭМАЎ за пастаноўку спектакля «Радавыя» Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Тэатр-студыя кінаакцёра УП «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»;

«Лепшы спектакль» - спектакль «Трыбунал» Дзяржаўнай установы «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларуст «Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага Камсамола Беларусі».

У конкурснай праграме «Спектакль тэатра лялек»:

«Лепшая жаночая роля» - Карына КУЛІК у спектаклі «Помнячы герояў Перамогі!» Дзяржаўнай установы «Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка»;

«Лепшы спектакль» – спектакль «Сымон-музыка» Дзяржаўнай установы культуры «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Гродзенскі абласны тэатр лялек»;

Спецыяльны дыплом За лепшае аўтарскае прачытанне тэмы Вялікай Айчыннай вайны - калектыў Дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы «Маладзёжны тэатр эстрады» у спектаклі «Без тэрміна даўнасці».

arrow
arrow