Выстава ў Палацы культуры ў рамках ХХІІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "МАЛАДЗЕЧНА-2024" (дзень першы)
ХХIII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “МАЛАДЗЕЧНА – 2024” – гэта вялікае свята песеннага і літаратурнага мастацтва, народнай творчасці, форум сапраўднага сяброўства, закліканы захоўваць культуру і спадчыну беларускага народа.
З кожным годам фестываль атрымлівае ўсё большую папулярнасць, расце колькасць яго ўдзельнікаў. 23-і раз ён збірае разам не толькі майстэрства знакамітых артыстаў, паэтаў і кампазітараў, але і маладых талентаў.
Праграма фестывалю багатая і разнастайная. Акрамя асноўных мерапрыемстваў, увагу і цікавасць гледачоў, удзельнікаў і гасцей фестывалю могуць прыцягнуць майстар-класы, прэзентацыі кніг і праектаў, тэматычныя музычныя вечары, якія на працягу двух дзён праходзяць на розных пляцоўках горада Маладзечна.
Так, напрыклад, у Палацы культуры працуе фотавыстава, з якой сёння азнаёміўся Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч.
Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі карыстаецца вялікай папулярнасцю!
Гэта таксама добрая магчымасць пазнаёміць усіх, хто прыехаў з іншых рэгіёнаў Беларусі і з замежжа з цудоўным горадам Маладзечна.
Разам з Мiнiстрам культуры вітаюць гасцей фестывалю намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ільясевіч Аляксандр Іосіфавіч и старшыня Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта Губко Павел Валянцінавіч!
Гледачы ў чаканні адкрыцця фестывалю!
"Па добрай традыцыі штогод на пачатку чэрвеня гасцінны маладзечанскі край запрашае нас на нацыянальны творчы форум, у якім прымаюць ўдзел вядомыя артысты, паэты, пісьменнікі, кампазітары, творчая моладзь краіны, каб адкрыць на зорным небасхіле новыя імёны, паказаць дасягненні і атрымаць сапраўдную асалоду ад роднай мовы, культурнай і гістарычнай спадчыны нашай краіны".
З такіх добрых слоў пачаў сваю прывітальную прамову Анатолiй Мечыслававіч Маркевіч.
Ён падкрэсліў:
"У год якасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў фестывальныя мерапрыемствы набываюць асаблівае гучанне. Гераічны шлях, пройдзены нашымі продкамі, з'яўляецца для будучых пакаленняў нібыта наказам берагчы мір, спакой і незалежнасць нашай краіны".
Ва ўрачыстай абстаноўцы Мiнiстр культуры агучыў прывітальны адрас ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Унікальная атмасфера любві, дабра і ўзаемапавагі пануе на сцэне і ў амфітэатры. Гэта доўгачаканая сустрэча шчырых і верных сяброў, чыя музыка, песні, апладыменты і ўсмешкі збліжаюць людзей праз мастацтва
Разам быць!!!
Ярка дэманструючы самабытнасць беларускай культуры, мы бачым высокую цікавасць да яе разнастайнасці і паказваем усяму свету сапраўдны прыклад дружбы і адзінства нашага народа
Пампезнае і яскравае завяршэнне канцэрта-адкрыцця!!!
Відэа: https://t.me/minkultrb/37895, https://t.me/minkultrb/37899, https://t.me/minkultrb/37917, https://t.me/minkultrb/37918, https://t.me/minkultrb/37918.